weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
05.08.2013 15:20 ,

Хлопец збіў чалавека і ўцёк з месца злачынства

Здарэнне адбылося ў суботу каля адзінаццаці гадзін вечара.

 – 19-гадовы хлопец вырашыў пакатацца па горадзе, сеў за руль не сваёй машыны і паехаў, – кажа дзяржаўтаінспектар Сяргей Бартош. – Па Вялікім Гасцінцы ў напрамку Мінска на пешаходным пераходзе, калі святлафор працаваў у мігаючым жоўтым рэжыме, малады кіроўца наехаў на 42-гадовага мужчыну. І уцёк з месца злачынства.

Калі супрацоўнікі ДАІ яго затрымалі, то высветлілася, што ён яшчэ не мае і правоў кіравання аўтамабілем.

Мужчына ў выніку аварыі атрымаў закрытыя пераломы абедзвюх шчыкалатак і разрыў звязак.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота frant.me.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце