weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 5° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4078
1 долар 2.0999
100 рас.руб. 3.215
05.08.2013 14:47 ,

У лесе знайшлі 12 тысяч пачкаў цыгарэт

Ноччу  першага жніўня на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” Ашмянскага раёна памежнікі знайшлі цыгарэты.

Яны былі схаваныя на ўскрайку ляснога масіву. Памежнікі пачалі шукаць хуліганаў па слядах. Яны выявілі, што дарожка слядоў вядзе праз лясны масіў да вёскі Сайлюки, дзе след абрываецца.

На месцы знаходкі цыгарэт правялі засадныя мерапрыемствы. Асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, не выявілі.

Папярэдняя сума ацэнкі цыгарэт устанаўліваецца. Яны дастаўленыя ў аддзел памежнай службы “Ашмяны” для наступнай перадачы супрацоўнікам Ашмянскай мытні.

Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі.

Фота grodnonews.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце