weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
05.08.2013 14:55 ,

Затрымалі выхадцаў з Каўказа

У сераду, 31 ліпеня,  дзяжурнаму па памежнай заставе “Лынтупы” Пастаўскага раёна ад мясцовага жыхара паступіла інфармацыя аб тым, што на аўтадарозе Кавалі – Пеляка заўважаныя тры невядомыя чалавекі каўказкай знешнасці.

Памежнікі іх затрымалі. Парушальнікі былі без дакументаў на права ўезду, часовага знаходжання і перамяшчэння ў памежнай зоне.

Са слоў парушальнікаў, яны адпачывалі на возеры “Нарач”, далей ішлі адпачываць на возера “Белае” і заблудзілі.

Асоб, якія маюць дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці, не выяўлена.

Гэтыя грамадзяне аформленыя як парушальнікі пагранічнага заканадаўства. Затрыманыя да 72-х гадзін і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання Смаргонскай памежнай групы для далейшага разгляду.

Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі.

Фота wolcha.ru.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце