06.08.2013 11:37
,
На полі ў Солах загарэўся прэс-падборшчык

У панядзелак, 5 жніўня, на полі ў Солах здарыўся пажар.
Рабочыя збіралі салому пры дапамозе прэс-падборшчыка. Раптам яго корпус пачаў гарэць.
Яны не разгубіліся і пры дапамозе трактара з вадой пачалі тушыць пажар. Да таго ж прымянілі вогнетушыцель і абсыпалі усё зямлёй.
Прэс-падборшчык належыць сельскагаспадарчаму вытворчаму каператыву “Солы”.
Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота act.su.
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



