weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 3° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4377
1 долар 2.1564
100 рас.руб. 3.2572
06.08.2013 11:27 ,

У Вілейцы загарэлася двухпакаёвая кватэра

Пажар здарыўся ў панядзелак, 5 жніўня, па вуліцы Незалежнасці.

Кватэра загарэлася а дзясятай гадзіне вечара. Сусед убачыў, што з акна ідзе дым, і тэрмінова выклікаў выратавальнікаў.

Кватэра размешчаная на чацвертым паверсе пяціпавярховага жылога дома. Работнікі МНС выратавалі 45-гадовую гаспадыню кватэры. Агонь пашкодзіў маёмасць і закурадыміў сцены.

Эвакуацыя жыхароў з суседніх кватэр не праводзілася.

Як мяркуецца, прычына пажару – кароткае замыканне падаўжальніка.

Пра здарэнне паведаміў інспектар дзяржаўнага пажарнага нагляду Вілейскага раёна Аляксандр Казакевіч.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота cheboksary.ru.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце