weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
08.08.2013 08:40 ,

У Ільі ўзнагародзілі лепшых гаспадароў

Сядзібу Сяргея і Людмілы Шушкевічаў прызналі лепшай у Ільі. Узнагароджанне адбылося на свяце вёскі, якое прайшло 2 жніўня і прысвячалася 540-годдзю Ільі.

Таксама адзначылі на свяце самых пажылых і самага юнага жыхароў вёскі (маленькая Сафія нарадзілася за лічаныя дні да свята – 31 ліпеня).

– Свята прайшло цудоўна, было шмат народу, і нават дождж не перашкодзіў. Святочная праграма доўжылася больш за дзве з паловай гадзіны, – расказала дырэктар Ільянскага сельскага Дома культуры Святлана Грабянёк.
Удзельнікі свята маглі паназіраць канцэртнымі нумарамі, пазнаёміцца з выставай народных майстроў, пачаставацца кашай і юшкай, пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота news.21.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце