weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
08.08.2013 11:43 ,

У мужчыны з двара ўкралі машыну. Сёння яе знайшлі ў Мінску

Крадзеж адбыўся ноччу з шостага на сёмае жніўня на вуліцы Купальскай.

– Мужчына прыехаў дамоў, загнаў машыну ў двор і пайшоў спаць, – кажа старшы следчы па асабліва важных справах Марына Рагінская. – Ключы і ўсе дакументы пакінуў у машыне.

Тым часам за ноч нейкі хуліган адкрыў вароты, выцягнуў машыну з двара, каб не нарабіць шуму, а потым завёў яе і паехаў.

Раніцай прачынаецца гаспадар, бачыць, а вароты адкрытыя і машыны няма.

Мужчына адразу звярнуўся ў міліцыю.

Сёння раніцай машыну знайшлі ў Мінску. Хто гэты злодзей, пакуль невядома.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота ngs.ru.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце