weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 7° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4279
1 долар 2.1098
100 рас.руб. 3.2157
12.08.2013 12:52 ,

У водны паход хадзілі і пенсіянеры, і піянеры

Ад 15 па 25 ліпеня турысты з Маладзечна падарожнічалі на байдарках.

У паход пайшлі восем чалавек, самаму малодшаму ўсяго 10 гадоў, а старэйшаму – 65.

– Пачалася наша вандроўка з пасёлка Астравок Стаўбцоўскага раёна, – кажа ветэран турклуба “Пілігрым” Вячаслаў Вянглоўскі. – Ён знаходзіцца на рацэ Уса.

Каб даехаць да гэтага месца, вандроўнікі наймалі машыну з Маладзечна.

За адзінаццаць  дзён яны прайшлі на байдарках 220 кіламетраў.

Кожны дзень, пасля пяці гадзін вечара, яны шукалі сабе начлег, расстаўлялі палаткі і гатавалі вячэру.

Вандроўнікам пашчасціла, што не было дажджу. Ён заўсёды пачынаў ісці толькі пад вечар. Тады яны пераварочвалі байдаркі, ставілі палатку, складвалі туды ўсе свае рэчы, каб яны не прамоклі, і распальвалі вогнішча.

– У нас былі чатыры байдаркі, – працягвае Вячаслаў. – Разлічылі так, каб у кожнай былі па два чалавекі. Спачатку паплылі па рацэ Уса, а потым, калі яна злілася з ракой Неманец, плылі ўжо па Нёмане.

Прайшлі вандроўнікі праз вёску Наднёман, дзе стаяць руіны палаца Якуба Наркевіча-Ёдкі, там жа знаходзіцца і яго магіла. У ЗША знайшліся яго нашчадкі, і цяпер яны хочуць выкупіць зямлю і аднавіць палац.

Потым наведалі музей-сядзібу Коласа, што ў Стаўбцоўскім раёне. Настаўнік гісторыі і былы дырэктар музея Міхаіл Астапкевіч, які ў першы раз пайшоў у водны паход, правёў усім экскурсію. Ён якраз родам з тых мясцін.

Далей вандроўнікі паплылі ў Гродзенскую вобласць. Там пабачылі Лаўрышаўскі манастыр, які быў пабудаваны ў 13 стагоддзі, яго цяпер рэстаўруюць. Пашчасціла ім паглядзець і на тое, як аднаўляюць Любчанскі замак.

 – Самае дзіўнае, што падчас нашай вандроўкі мы сустрэлі толькі адну кампанію на байдарках з Бабруйска, – кажа Вячаслаў Вянглоўскі. – Раней жа пустога месца не было ад лодак, турыстаў было нашмат больш, чым цяпер.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота photo-day.com.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце