weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
13.08.2013 11:27 ,

Каго клікаць, калі сабаку выгульваюць няправільна?

У каментарыях да артыкула “Пляцовак для сабак няма, а правілы ёсць”, размешчанай на сайце “Рэгіянальнай газеты” з’явілася пытанне:

– Цікава. Калі я ўбачу, што вялікую сабаку выгульваюць без намордніка, што мне рабіць? У міліцыю тэлефанаваць? А ці не пасмяюцца там нада мной?

Адказ міліцыі

Намеснік начальніка маладзечанскага райаддзела міліцыі Аляксандр Кісель расказаў, што ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях ёсць артыкул, які рэгулюе правілы трымання дамашніх і (ці) драпежных жывёл. Там прапісана, што бывае ў выпадку іх парушэння.

Аляксандр Кісель падкрэсліў, што гэтымі справамі займаецца домаўпраўленне, якое вядзе ўлік сабак, будуе пляцоўкі для выгулу, а не міліцыя.

Адказ домаўпраўлення

Дыспетчар домаўпраўлення №6 Ларыса Ярошкіна сказала, калі ёсць інфармацыя, у якім доме ці кватэры жыве ўласнік сабакі, то камунальнікі правяраюць, зарэгістраваная яна ці не. Калі так, то тлумачаць гаспадарам правілы выгулу і трымання сабак.

Калі сабака не зарэгістраваная, то папярэджваюць, што сабаку трэба рэгістраваць, праводзяць тлумачэнне. Калі правілы не выконваюць, то гэта разглядаецца як адміністрацыйнае правапарушэнне. За гэта даюць штраф. Даюць яго і за тое, што сабака не зарэгістравана.

Нагадаем усім гаспадарам сабак артыкул 15.47 Закона аб адміністрацыйных правапарушэннях:

– Калі парушаюцца  правілы трымання сабак, кошак і (ці) драпежных жывёл, гаспадар папярэджваецца ці атрымлівае штраф у памеры ад адной да 15 базавых велічынь (ад 100 тысяч да 1,5 мільёнаў рублёў).

– Калі парушэнне нанесла шкоду здароўю людзей ці маёмасці, за гэта даюць штраф у памеры 10-30 базавых велічынь (ад 1 да 3 мільёнаў рублёў) ці адміністрацыйны арышт.

Галіна СІНІЦА.


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце