weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
13.08.2013 15:10 ,

У Маладзечне прадавец толькі вечарам заўважыла, што краму абакралі

Крадзеж здарыўся 10 жніўня ў новай маладзечанскай краме.

Прадавец у 20.00 зачыняла краму і раптам убачыла, што на касе не хапае жвачак. Пачала аглядаць іншыя тавары. Заўважыла, што зніклі некалькі кілбас, печыва і прыправы.

Прадавец забіла трывогу і пайшла правяраць запіс на камеры відэаназірання. Убачыла, што прыкладна ў 12.30 у краму зайшлі мужчына і жанчына. Яны доўга хадзілі, нешта выбіралі, і вырашылі, што нічога не будуць не купляць, а лепш скрадуць.

Якога ўзросту і як выглядалі хуліганы разглядзець вельмі цяжка, бо ў гэты дзень была навальніца і камера відэаназірання дрэнна здымала.

Пра здарэнне расказала старшы следчы Маладзечанскага следчага камітэта па асоба важных справах Марына Рагінская.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота more.vip-region.info

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце