weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
14.08.2013 11:03 ,

Ашмянец праехаў без правоў на машыне брата 5 кіламетраў — і загінуў

Фота: Зоя Хруцкая.

Каля 16 гадзін каля вёскі Драглеўцы перакулілася "Аўдзі-80".

Пазней ДАІ высветліла, што за рулём быў мужчына, які ніколі не меў пасведчання кіроўцы.

У пятніцу на гэтай машыне да яго прыехаў у госці брат з Магілёўскай вобласці. На выхадных адпачывалі.

Пасля абеду ў панядзелак, 12 жніўня, гаспадар машыны вырашыў адпачыць. А брат скарыстаўся момантам і паехаў на машыне.

Ад’ехаўшы каля пяці кіламетраў, на закругленні дарогі ўправа не даў рады кіраванню. Ён з’ехаў у левы кювет, ударыўся ў дрэвы і перакуліўся.

Ад атрыманых траўм у выніку аварыі 45-гадовы мужчына загінуў на месцы здарэння.

Рамянём бяспекі кіроўца прышпілены не быў.

Паводле gaigrodno.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце