weather 24° Маладзечна
weather 24° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 24° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 24° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
14.08.2013 13:29 ,

Каманда Вілейскай выратавальнай станцыі перамагла ў абласных спаборніцтвах

На выратавальнай станцыі “Мядзел” 9 жніўня адбыліся абласныя спаборніцтвы выратавальнікаў. Падобныя спаборніцтвы на возеры Мястра праходзяць ужо шмат год запар.

Удзельнічалі ў іх каманды з сямі выратавальных станцый Міншчыны, а таксама дванаццаць каманд дружыннікаў.

Як  рыхтаваліся да спаборніцтваў? – запытаў у  начальніка Вілейскай выратавальнай станцыі Аляксандра Роўды.

– Мы павінны быць заўсёды гатовы: не толькі да спаборніцтваў, а ў любых умовах і сітуацыях.

– На ваш погляд, ці патрэбныя падобны конкурсы?

– Патрэбныя. На іх павышаем наша майстэрства. Нават кантакты паміж калегамі – гэта таксама вельмі важна.

– Ці ўдавалася перамагаць ў Мядзеле?

– Без прызавых месцаў ніколі не вяртаемся.

Праграма спаборніцтваў складалася з плавання на адлегласць 100 метраў з пераадоленнем перашкод, буксіроўкі манекена ўплаў на 50 метраў, падачы выратавальнага круга, веславанні на выратавальнай лодцы (150 метраў). А да супрацоўнікаў выратавальных станцый да гэтых відаў дабавіўся выхад катэра па трывозе.

Сярод каманд выратавальных станцый усе прызавыя месцы заваявалі прадстаўнікі нашага рэгіёна. Па выніках усіх відаў перамаглі супрацоўнікі Вілейскай выратавальнай станцыі, на другім месцы – каманда станцыі “Нарач”, на трэцім – станцыі “Зубраня”. У асабістым заліку перамог Дзмітры Логвінаў (станцыя “Нарач”), паведаміў старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах Дзмітры Мялешка.

Паміж дружыннікаў лепшай была каманда Мядзельскай раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах, адсюль жа пераможца ў асабістым заліку – Андрэй Малько.

Пераможцы атрымалі кубкі, граматы і каштоўныя прызы.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце