weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
14.08.2013 19:29 ,

Ля Куранца цягнік збіў юнака, калі той сядзеў на рэйках

Здарэнне адбылося ў Вілейскім раёне ўначы на 13 жніўня. 17-гадовы хлопец з Куранца каля вёскі сеў на рэйкі, паведамляе "Наша ніва".

Як стала вядома «НН», юнак быў п’яны. Здарэнне заўважылі вяскоўцы, яны і выклікалі «хуткую». Хлопец быў жывы, калі прыехалі медыкі, але з адрэзанымі канечнасцямі. Ён памёр у бальніцы.

Знаёмыя кажуць, што юнак у той вечар пасварыўся з дзяўчынай і такім чынам вырашыў скончыць жыццё.

КМ, «Наша ніва».

Фота lenta-ua.net

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце