weather 4° Маладзечна
weather 4° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 4° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 4° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
14.08.2013 14:39 ,

Навучыцца народным танцам змогуць удзельнікі фолк-свята ў гонар Ігната Буйніцкага на хутары Шаблі

Фота: Зоя Хруцкая.

Танцавальная вечарына ў  гонар заснавальніка першага  прафесійнага нацыянальнага беларускага тэатра Ігната Буйніцкага пройдзе на хутары Шаблі 17 жніўня. Паўдзельнічаць у святкаванні дня нараджэння славутага земляка зможа кожны ахвотны.

Наведнікаў чакаюць майстар-класы па беларускіх народных танцах, песні, гульні, вершы. Арганізатары вечарыны рыхтуюць сапраўднае свята для аматараў беларускай народнай культуры.

Мерапрыемства пройдзе на легендарным хутары Шаблі ў вёсцы Малое Запруддзе Валожынскага раёна. Пачатак у 15:00. Уваход вольны.

Вядомы беларускі акцёр, рэжысёр і тэатральны дзеяч Ігнат Буйніцкі нарадзіўся 10 (22) жніўня 1861 года ў фальварку Палівачы на Віцебшчыне. Ён з’яўляецца заснавальнікам першай прафесійнай беларускай тэатральнай трупы, з якой гастраляваў па мястэчках і вёсках Беларусі, у Вільні, Варшаве, Мінску, Санкт-Пецярбурзе і іншых гарадах.

Ігнат Буйніцкі першым вывеў  на сцэну «мужыцкі» танец, як пастаноўшчык і выканаўца прадэманстраваў  прыгажосць і невычарпальныя магчымасці беларускіх народных танцаў. Як драматычны акцёр Буйніцкі пераважна выступаў у характарных ролях, ён умела выяўляў тонкую іронію і гумар.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце