weather 12° Маладзечна
weather 12° Вілейка
weather 16° Смаргонь
weather 12° Ашмяны
weather 12° Валожын
weather 12° Мядзел
weather 16° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
14.08.2013 17:00 ,

Выйграй білет на дамашні матч “Смаргоні”!

Вітаем на старонках “Рэгіянальнай газеты” ўсіх аматараў смаргонскага (і не толькі) футбола!

Як вы, напэўна, ведаеце, футбольны клуб “Смаргонь” даволі паспяхова гуляе ў чэмпіянаце Беларусі сярод каманд першай лігі. Акрамя таго, каманда займае пятае месца па сярэдняй наведвальнасці гульняў: 971 глядач у сярэднім прыходзіць падтрымаць каманду на стадыён «Юнацтва».

Для таго, каб наведванне гульняў чэмпіянату выклікала ў вас яшчэ большую зацікаўленасць, мы прапануем вам паўдзельнічаць у сумесным конкурсе “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь”.

Усё, што вам трэба, – гэта прадказаць лік наступнай гульні чэмпіянату “Смаргонь” – “Гарадзея” (адбудзецца яна ў суботу, 17 жніўня) і назваць каманду, якая заб’е першай.

Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 17 жніўня праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або праз асабістыя паведамленні карыстальніку anrogach2009 на сайце fc-smorgon.by.

Абавязкова ўкажыце ваша імя і нумар мабільнага (на сайтах ён не будзе відаць. На rh.by пішыце яго ў графе “е-mail”).

Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”. Абавязковай умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца наведванне матчу з “Гарадзеяй”: менавіта пасля гэтай гульні білет знойдзе вас!

Гэта, вядома, не ўсё! Такія конкурсы плануем праводзіць і надалей. А той, хто да канца чэмпіянату найчасцей будзе перамагаць у конкурсе, атрымае галоўны прыз – футбольны мяч! Запрашаем да ўдзелу!

Аддзел інфармацыі.

Фота Ірыны ЛЕЎЧАНКА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце