weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
15.08.2013 16:30 ,

У аддзелах адукацыі новыя начальнікі

Новыя начальнікі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму вызначыліся ў Вілейцы і Астраўцы.

У Вілейцы ад 1 жніўня на чале аддзела адукацыі, спорту і турызму стаў віляйчанін Аляксандр Пуцейка.

Ён вучыўся ў Мардасоўскай базавай школе. 10 і 11 класы заканчваў у Хаценчыцкай школе. Меў здольнасці да філалагічных навук, прымаў удзел у алімпіядах па мовах. Рыхтаваў яго выкладчык педагагічнага каледжа Кім Скурач

Яго з’яўленне ў лёсе Аляксандра Пуцейкі паўплывала на выбар прафесіі.  Спачатку ён марыў стаць журналістам. Але выкладчык упэўніў у тым, што прафесія філолага нашмат лепшая.

У асяроддзі філолагаў бытуе выслоўе, што кожны філолаг можа стаць журналістам, але не кожны журналіст можа стаць філолагам. Таму паступіў на філалагічны факультэт педагагічнага інстытута.

Працаваў у Вілейскім прафесійна-тэхнічным ліцэі сацыяльным педагогам, затым выкладчыкам рускай мовы і літаратуры.

Праз дзевяць год перайшоў у школу №3 з экалагічным ухілам. Працаваў педагогам-псіхолагам, сацыяльным педагогам, педагогам-арганізатарам, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры.

Ад 22 сакавіка 2011 года атрымаў пасаду дырэктара Асіпавіцкага вучэбна-педагагічнага ко-мплексу дзіцячага саду-сярэдняй школы.

Ад  жніўня гэтага года ўзначаліў аддзел адукацыі, спорту і турызму.

У Астраўцы два тыдні таму ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама прыйшла новая начальніца – Наталля Станкевіч. 

Нарадзілася яна ў Астраўцы. У школьныя гады палюбіла біялогію і хімію, таму абрала спецыяльнасць настаўніка. Паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. 

Адразу працавала ў школе педагогам-арганізатарам, потым настаўнікам біялогіі і хіміі, таксама намеснікам дырэктара. Месцамі яе працы былі школа №2 і  гімназія №1. 

Многія маладыя настаўнікі сцвярджаюць, што аўтарытэт настаўніка ў іх вачах зніжаецца. Наталля Станкевіч падкрэслівае:
 – Гэта няпраўда, з дзецьмі цікава працаваць. Дзеці адчуваюць, як да іх адносяцца, так яны ставяцца і да вас. 

У апошні час Наталля Станкевіч з’яўлялася галоўным спецыялістам раённага аддзела адукацыі. Таму ў новы калектыў ёй не прыйшлося ўлівацца. 

Галіна СІНІЦА.

Фота odessa-life.od.ua.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце