weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather -3° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather -4° Валожын
weather -3° Мядзел
weather -3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4501
1 долар 2.1499
100 рас.руб. 3.2409
15.08.2013 10:08 ,

Віляйчане вызначыліся са святам: у Віллянін дзень адбудзецца конкурс “Ад пакалення да пакалення”

“РГ” паведамляла, што віляйчанам прапануецца выбраць, якое свята праводзіць у Віллянін дзень. У выніку інтэрнэт-галасаванняў перавага аддадзена сямейнаму святу.

– Гэта будзе конкурс сярод бабуль, дзядуль і унукаў “Ад пакалення да пакалення”, – паведаміла намеснік дырэктара Вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо.

Будзе ён складацца з трох тураў: “Візітоўка”, “Творчы конкурс” і кулінарны конкурс “Бабуліны бліны”.  Бліны таксама трэба будзе прадставіць творча і арыгінальна.  

Цяпер шукаюць удзельнікаў конкурсу – будзе пяць, а можа і больш, каманд.

Улічана і сама цікавая прапанова, якая паступіла ад віляйчан: увасобіць у свяце паданне аб стварэнні Вілейкі. Яно будзе прадстаўлена падчас адкрыцця.

У свяце чакаецца ўдзел рыцарскага клуба “Паходня”. Будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі для дзяцей. Адна з найцікавейшых – “Пясочны горад”.

Свята пачнецца ў 17 гадзін 30 жніўня на Вілляніным хутары.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота plus.google.com

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце