weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
16.08.2013 16:35 ,

Ці быў сёлета конкурс у меды­цынскім каледжы?

8 жніўня ў медыцынскім каледжы скончыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання. Аб гэтым паведаміў адказны сакратар прыёмнай камісіі Наталля Трубачова.

На спецыяльнасць лячэбная справа прахадны бал быў 8,5, на сястрынскую справу – 8,1.  Набор ажыццяўляўся па конкурсе атэстатаў.

У мінулым годзе абітурыенты прадстаўлялі атэстаты і два тэсты (па мове і па біялогіі). Прахадны бал па лячэбнай справе быў 142 балы, па сястрынскай – 120 для гарадскіх дзяцей і 112 для сельскіх.

У 2011 годзе абітурыенты павінны былі прадставіць толькі атэстат. Тады прахадны бал быў на лячэбную справу 8,2 балы, на сястрынскую – 7,8.
У гэтым годзе самыя высокія рэзультаты паказалі абітурыенты з баламі 9,5 на лячэбную справу і 8,9 – на сястрынскую.  
 Якім быў конкурс у гэтым годзе?

У мінулых гадах конкурсу не было. Паступілі ўсе, хто падаў дакументы. У гэтым годзе ён склаў 1,9 чалавека на месца на лячэбную справу, 2,2 чалавека — на сястрынскую.

Што новага з’явілася ў прыёмнай кампаніі каледжа?

Пачалі набіраць студэнтаў па мэтавых накіраваннях. Гэтага не было ў мінулых гадах. Запыт на размеркаванне давала Вілейская, Валожынская, Мядзельская і Дзяржынская цэнтральныя раённыя бальніцы. Па спецыяльнасці сястрынская справа набралі 12 чалавек, па лячэбнай справе – 10.
Па спецыяльнасці лячэбная справа кваліфікацыю студэнтаў пашырылі. Зараз у дыпломе ў іх будзе напісана: “Фельчар-акушэр. Памочнік доктара па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе”.

У медыцынскі каледж едуць з усіх абласцей

У гэтым годзе назіраўся вялікі прыток студэнтаў з Брэсцкай, Гомельскай, Магілёўскай абласцей. Раней навучэнцы былі пераважна з Мінскай і Гродзенскай абласцей.

Інтэрнат абяцаюць усім навучэнцам

У гэтым годзе інтэрнат дадуць усім студэнтам: і платнікам, і бюджэтнікам. Зараз у інтэрнаце капітальны рамонт зрабілі на двух паверхах, на астатніх замянілі сантэхніку, абнавілі кухні.

Што зараз адбываецца з платнікамі?

На пазабюджэтныя месцы можна падаваць дакументы да 14 жніўня.
На поўдзень 12 жніўня на платную форму падалі дакументы 17 чалавек на лячэбную справу і 21 – на сястрынскую. Усяго трэба набраць 20 чалавек на першую спецыяльнасць і 30 на другую.

Галіна СІНІЦА.

Фота kaliningrad.ru

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце