weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
18.08.2013 09:37 ,

Экспрэс-апытанне: Чым можа падабацца мыццё ў лазні?

Алена Самаль, апрацоўшчыца калбасных вырабаў:– Мыццё можа падабацца веннікам, добрым парам.

Пры гэтым лепш ачышчаецца цела, супакойваецца арганізм. Зараз часцей мыюся ў душы, ванне. Раней хадзіла ў лазню.

Аляксандр Жукавец, студэнт:

– Мыюся ў душы, ванне. У лазню можа калі-небудзь схаджу, як герой фільма “Іронія лёсу, або З лёгкім парам”.

Наталля Бучанкова, працоўная:

– Не магу сказаць, чым лазня можа падабацца. Мыюся ў душы і ванне.

Аляксей Наліцкі, міліцыянер:

– Сам мыюся ў лазні. Падабаецца парам, духмяным веннікам. Пры гэтым лепш адкрываюцца поры, ачышчаецца арганізм.

Сяргей Галаўчэнка, слесар:

– Мыюся ў ванне. Не ведаю, чым лазня падабаецца людзям.

Іван Раманоўскі, пенсіянер:

– Лазня ачышчае поры, дае бадзёрасць. Шкада, што даўно не мыўся ў ёй. Здароўе не дазваляе гэтага зрабіць.

Аляксей Ярчак, слесар:

– Мыюся ў ванне, душы. Калі гаварыць пра лазню, то больш падабаецца сауна. У ёй можна рэгуляваць тэмпературу. Вялікія тэмпературы не ўсім падабаюцца і не кожнаму карысныя. У большасці саун ёсць більярд. Можна проста адпачыць і душой, і целам.

Падрыхтавала Галіна СІНІЦА.

Фота Галіны СІНІЦЫ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце