“Пуцеец” стаў лепшым

Традыцыйныя спаборніцтвы, прысвечаныя памяці воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Палухі, праходзілі на гарадскім стадыёне цягам ліпеня.
Некалькі этапаў турніра вызначылі пераможцаў. Першымі сталі спартсмены з каманды “Пуцеец”, другое месца – за “Маладзечнамэбляй”. Тройку лідараў замыкае каманда “Буддэталі” з Вілейкі. Пераможцы атрымалі кубкі, граматы, а таксама грашовыя ўзнагароды.
Падчас турніра вызначалі і самых лепшых спартсменаў па асабістых паказчыках. Сярод іх адзначыліся прадстаўнікі “Маладзечнамэблі”. Дзяніс Ціткоў стаў лепшым бамбардзірам: на яго рахунку 11 галоў. Лепшым галкіперам стаў Аляксандр Кезік, лепшым асістэнтам – Сяргей Лавар, які аддаў дзевяць пасаў.
Вызначылі і лепшага вопытнага гульца – ім стаў Аляксандр Залатухін. Асобна адзначылі Дзмітрыя Загорскага за волю да перамогі.
Аддзел інфармацыі.
Фота sport.dozor.com.



