weather -9° Маладзечна
weather -9° Вілейка
weather -7° Смаргонь
weather -9° Ашмяны
weather -9° Валожын
weather -9° Мядзел
weather -7° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4287
1 долар 2.1411
100 рас.руб. 3.2684
20.08.2013 13:30 ,

У Маладзечне мужчына парэзаў нажом былога мужа сваёй жонкі

У нядзелю вечарам, 18 жніўня,  усё пачалося з застолля, а скончылася бойкай. Двое мужчын не падзялілі адну жанчыну.

Да сямейнай пары ў госці прыйшла сяброўка, кажа старшы следчы маладзечанскага Следчага камітэта Юры Багушэвіч. –  Яны сядзелі ціха і мірна выпівалі. Потым да іх падышоў былы 34-гадовы муж гаспадыні, і яны працягнулі выпіваць.

Нечакана паміж былым і цяперашнім мужам ўзнікла сварка, падчас якой мужчына схапіў кухонны нож і тры разы ўдарыў былога мужа ў грудзі.

Мужчыну параніла ў лёгкія і крыху закранула сэрца. Але ён мае шанец на жыццё.

З пранікальнымі нажавымі раненнямі ён шпіталізаваны.

Цяперашняга мужа жанчыны затрымалі і завялі на яго крымінальную справу за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Яму 31 год, раней быў судзімы за хуліганства.

Мужчыны паміж сабой знаёмыя не былі і нідзе не працавалі.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота yugopolis.ru.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце