21.08.2013 14:14
,
Драўляныя скульптуры ўстанавілі ў Мядзеле

На вуліцах Мядзела ўстаноўлены новыя драўляныя скульптуры. Гэта збольшага творы на дзіцячую тэматыку і па матывах нарачанскіх паданняў.
Стварылі скульптуры студэнты кафедры скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, якія нядаўна ўдзельнічалі ў пленэры разьбяроў у райцэнтры. Сярод студэнтаў была і кітаянка Шунін Чэн. Яе твор размешчаны насупраць дзіцячай школы мастацтваў.
твор кітаянкі Шунін Чэн
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся Высоцкага.
Чытайце на гэту тэму таксама:
Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!



