weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 24° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 24° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 24° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.2898
1 долар 1.9706
100 рас.руб. 3.1632
21.08.2013 20:07 ,

П’яны расеец без штаноў раскалаціў вітрыну ў краме на Смаргошчыне

Фота: Зоя Хруцкая.

Працверазеўшы, ён так і не здолеў назваць краіну, дзе знаходзіцца.

У аб’ектыў камеры відэаназірання ў Смаргонскім раёне трапіў 42-гадовы жыхар Калінінграда.

Якім чынам ён апынуўся ў вёсцы Солы, можна толькі здагадвацца, паведамляе тэлеканал АНТ.

П’яны расеец адправіўся ў краму — праўда, без штаноў. Пазней высветлілася, што пакінуў іх на плоце. Перад работнікамі гандлю і пакупнікамі мужчына паўстаў у вельмі непрывабным выглядзе.

Моўчкі разбіў вітрыну, выйшаў на вуліцу і яшчэ разбіў вокны ў доме пенсіянеркі.

«Затрыманы ён быў участковым інспектарам міліцыі і перададзеныследча-аператыўнайгрупе. Кваліфікуючы дзеянні затрыманага, раённы аддзел Следчага камітэта прыняў пастанову аб распачынанні крымінальнай справы за ўчыненне хуліганства», — заявіў Сяргей Шаршаневіч, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Гарадзенскай вобласці.

Затрыманаму давядзецца прайсці псіхіятрычную экспертызу. Працверазеўшы, расеец так і не здолеў назваць краіну, дзе знаходзіцца. Максімальны тэрмін, які пагражае дэбашыру — да 3 гадоў пазбаўлення волі.

«НН» паводле АНТ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце