weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4458
1 долар 2.1112
100 рас.руб. 3.2211
21.08.2013 17:16 ,

Угадай лік матчу “БАТЭ” – “Смаргонь” і выйграй білет на матч “Смаргоні”!

Працягваем сумесны конкурс “Рэгіянальнай газеты” і афіцыйнага сайта ФК “Смаргонь”.

Мінулым разам ніхто не ўгадаў лік матчу “Смаргонь” – “Гарадзея” ды і актыўнасці вялікай не назіралася. Таму заклікаем быць больш актыўнымі, тым больш што ў гэту нядзелю ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі “Смаргонь” у гасцях гуляе з самым тытулаваным беларускім клубам – БАТЭ.

Праверце свае здольнасці! Ад вас патрабуецца прадказаць лік гульні “БАТЭ” – “Смаргонь” і назваць каманду, якая заб’е першай.

Ваш адказ можаце даслаць да 12 гадзін 25 жніўня (нядзеля) праз SMS на нумар 8(044) 566-26-99 ці пакінуць у каментарах пад адпаведнай інфармацыяй на сайце rh.by або праз асабістыя паведамленні карыстальніку anrogach2009 на сайце fc-smorgon.by.

Абавязкова ўкажыце ваша імя і нумар мабільнага (на сайтах ён не будзе відаць. На rh.by пішыце яго ў графе “е-mail”).

Кожны, хто дашле правільны адказ, будзе ўзнагароджаны білетам на наступную дамашнюю гульню “Смаргоні”.  Як атрымаць выйграны білет, вам паведамяць.

Першы, хто дашле SMS з адказам, атрымае сувенір ад “Рэгіянальнай газеты”.

Аддзел інфармацыі.

Фота Ірыны ЛЕЎЧАНКА.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце