weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.08.2013 16:49 ,

Фестываль у Гальшанах пройдзе ў чацвёрты раз

Сёлета фестываль “Гальшанскі замак – 2013”  будзе праходзіць у чацвёрты раз. Пачнецца апоўдні 24 жніўня.

На фестывалі будуць не толькі беларусы, але і літоўцы і латышы.

Падрабязней распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Балінская:

– Мерапрыемства можна падзяліць на тры часткі: першая – баль у Соф’і Гальшанскай, другая – рыцарскія турніры і апошняя – канцэртная праграма.

Для балю ўжо пашылі касцюмы на старажытны ўзор. Чакаюць гасцей з іншых замкаў Беларусі – Гародні, Міра, Нясвіжа і Крэва. Кожны творчы калектыў пакажа сваю тэатралізаваную пастаноўку.

Рыцарскія турніры будуць пешыя і конныя, таксама турніры лучнікаў, рыцарскія забавы і конкурсы.

На фестывалі можна будзе паглядзець рыцарскія турніры і навучыцца танцаваць старажытныя танцы

На працягу фестывалю будзе працаваць Горад майстроў, таму зможаце атрымаць майстар-класы па саломапляценню, скурапляценню, бісерапляценню.

Завітаюць у Гальшаны творчыя калектывы “Ціха навінка” з Літвы, народны ансамбль народнай песні “Жытніца”. Гурты “Літы талер”, “РАWA”, “Agua Profunda”, “Тэстамент”, “Яварына”, “Гістарыён” і “Фламея”.

Адбудзецца прэзентацыя сумеснага паэтычнага зборніка паэтаў Ашмянскага і Віленскага раёнаў пад назвай “Сустрэчы” і даведніка “Гістарычны маршрут па ашмянскай узвышанасці”.

Галіна СІНІЦА.

Фота з архіва «РГ».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце