weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 22° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.08.2013 15:59 ,

На канферэнцыі назвалі лепшыя школы Маладзечаншчыны

20 жніўня ў Маладзечне прайшла традыцыйная педагагічная канферэнцыя, тэма якой была “Прадпрымальнасць, творчасць, інтэлект – аснова абнаўлення адукацыі Маладзечанскага раёна” .

Традыцыйным стала вітанне маладых спецыялістаў, а таксама узнагароджанне педагогаў, вучняў, устаноў адукацыі за высокія вынікі, дасягнутыя ў мінулым навучальным годзе.

Так, лепшымі ўстановамі адукацыі па арганізацыі кіраўнічай дзейнасці сталі: гімназія №10, сярэдняя школа №1 імя Янкі Купалы, Радашкавіцская сярэдняя школа, цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці №19.

Лепшымі школамі па падрыхтоўцы да новага навучальнага году названыя: гімназія-каледж мастацтваў, сярэдняя школа №12, Лебедзеўская сярэдняя школа, Маркаўская сярэдняя школа, Заскавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа.

Наталля ТУР.

Фота childbrand.ua.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце