weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 23° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 23° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 23° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
22.08.2013 14:15 ,

У Вытрапаўшчыне жанчына ўдарыла мужа нажом і сама выклікала “хуткую”

Здарэнне адбылося вечарам 21 жніўня. Мужчыне зрабілі аперацыю, ён цяпер ў Маладзечанскай бальніцы.

Прычынай трагедыі стаў алкаголь. У вёсцы Вытрапаўшчына паміж мужам і жонкай, якія жывуць разам ужо дзевяць гадоў, разгарэлася сварка.

П’яная 52-гадовая жанчына ўдарыла свайго мужа нажом.

Паводле словаў жанчыны, муж пачаў яе біць, а потым спрабаваў душыць. У мэтах самаабароны яна ўзяла кухонны нож і ўдарыла свайго грамадзянскага мужа ў грудзі і закранула правае лёгкае.

Зразумеўшы, што нарабіла, яна выбегла на двор, паклікала суседзяў і патэлефанавала ў хуткую дапамогу.

Цяпер 34-гадовы пацярпелы ляжыць у хірургічным аддзяленні. Цяпер стан яго здавальняючы, але пацярпелага яшчэ не дапытвалі.

– Крымінальную справу пакуль не завялі, – кажа начальнік трэцяга следчага аддзела Маладзечанскага следчага камітэта падпалкоўнік Віталь Радзюк. – Цяпер па справе праводзяцца следчыя дзеянні, накіраваныя на высвятлення абставінаў таго, што адбылося.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота ucoz.com.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце