weather 19° Маладзечна
weather 19° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 19° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 19° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3176
1 долар 1.996
100 рас.руб. 3.1527
23.08.2013 10:07 ,

Першымі дажынкі на Гродзеншчыне сустрэлі кветкаводы

Фота: Зоя Хруцкая.

9 жніўня ў Ашмяны з усёй вобласці прыехалі ўдзельнікі конкурсу “Фарбы кветак – Дажынкі-2013”.

Ініцыятыва правядзення гэтага мерапрыемства належыць жыллёва-камунальнай гаспадарцы Гродзенскага аблвыканкама.

Усяго ўдзельнічала 17 каманд, якія падзялілі на дзве групы.

Як размеркавалі прызавыя месцы?

У кожнай камандзе кваліфікаванае журы абрала пераможцу. У першай групе ў намінацыі “За лепшую кампазіцыю кветак” першае месца заняла Лідская жыллёва-камунальная гаспадарка. Другое месца “За адданасць і вернасць прафесіі” – “Гродназеленбуд”. Трэцяе – Смаргонская жыллёва-камунальная гаспадарка.

У другой групе пераможцай стала Ашмянская жыллёва-камунальная гаспадарка.

У намінацыі “Самы малады і лепшы работнік зялёнага будаўніцтва” ўзнагародзілі кветкавода Астравецкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Вольгу Сімановіч.

Чым узнагароджвалі ўдзельнікаў?

Узнагароджвалі  не толькі дыпломамі і каштоўнымі падарункамі, але і грашовымі прэміямі. За першае месца – мільён рублёў, за другое – 750 тысяч рублёў, за трэцяе месца – 500 тысяч.

Кожны дзень, гледзячы вынік працы майстроў, іх намаганні ацэньваюць жыхары Ашмян, а хутка скажаць сваё слова і госці абласных дажынак.

Галіна СІНІЦА.
Фота osh.by.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце