weather 18° Маладзечна
weather 18° Вілейка
weather 19° Смаргонь
weather 18° Ашмяны
weather 18° Валожын
weather 18° Мядзел
weather 19° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
23.08.2013 09:52 ,

Прататыпы добра выпілі, таму ўспрымалі «Паўлінку» лагодна

Фота: Зоя Хруцкая.

Сёлета святкавалі сто год першага паказа "Паўлінкі" ў Радашкавічах.

Свята адбылося 15 жніўня.

(Фота глядзіце тут: «Вечарынка ў Паўлінкі» — праз сто год зноў у Радашкавічах)

— Сярод апошніх імпрэзаў, на якіх я быў, гэтая найлепшая! – ацаніў вечарыну краязнаўца Міхась Казлоўскі. – Усё было жыва, натуральна, да месца і з навізной. Мне рэдка якія мерапрыемствы па-сапраўднаму падабаюцца, а гэтае вельмі спадабалася.

Спачатку госці сабраліся ля помніка Янку Купалу каля Радашкавіцкага цэнтра культуры і адпачынку. Да прысутных звярнуліся дырэктар дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маладзечанскага райвыканкама Аляксандр Рамановіч, пісьменнік Анатоль Бутэвіч, краязнаўца Міхась Казлоўскі.

У зале цэнтра культуры размясцілі стэнды, на якіх прадэманстравалі фотаздымкі песняра, газеты “Наша ніва”, рукапісы. Тут выступілі паэт Віктар Шніп і літаратуразнаўца Пятро Васючэнка.
Потым гасцей чакалі народныя песні і танцы.

Пяць фактаў пра “Паўлінку”

Міхась Казлоўскі ў інтэрв’ю “РГ” паведаміў пра некаторыя факты, звязаныя з першай пастаноўкай “Паўлінкі” ў Радашкавічах.

1. У Мінску паказ забаранілі. Да таго, каб ён адбыўся ў Радашкавічах, прыклаў намаганні Андрэй Снітка, вядомы гісторык, мясцовы пан, сваяк Аляксандра Уласава (першага рэдактара “Нашай Нівы”).

2. У Радашкавічах (менавіта так у той час называлі мястэчка) 15 жніўня 1913 года галоўную ролю выканала Аляксандра Ліпніцкая. На прэм’еры у Вільні 27 студзеня таго ж года Паўлінку выконвала Соф’я Маркевіч, а ў Пецярбургу 9 лютага 1913 – Паўліна Мядзёлка.

3. Прысутнічалі ўсе прататыпы галоўных герояў. Але яны перад праглядам добра выпілі, таму ўспрымалі спектакль лагодна.

4. Сярод прысутных былі Янка Купала, Ядвігін Ш., Аркадзь Смоліч, Фларыян Ждановіч (выконваў ролю Якіма Сарокі), Тодар Куніцкі, яго сястра Ганна Куніцкая (пазней выконвала ролю Паўлінкі ў Радашкавіцкай беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны), Адам Більдзюкевіч, Вера Снітка (першая жонка Браніслава Тарашкевіча).

5. “Паўлінка” задумвалася як праічны твор. Аднак пазней Янка Купала вырашыў зрабіць п’есу. Верагодна, таму, што беларускі тэатр пачаў развівацца, таму адчуваўся востры недахоп у нацыянальным рэпертуары.

Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота Галіны ВАРОНАВАЙ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце