weather 21° Маладзечна
weather 21° Вілейка
weather 22° Смаргонь
weather 21° Ашмяны
weather 19° Валожын
weather 21° Мядзел
weather 22° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4365
1 долар 2.1066
100 рас.руб. 3.221
26.08.2013 10:37 ,

БАТЭ разграміў “Смаргонь”

У 1/8 фіналу кубка Беларусі па футболе 25 жніўня футбольны клуб “Смаргонь” гуляў у гасцях з БАТЭ.

Футбалісты з Барысава забілі гол ужо на першай хвіліне, і першы тайм завяршыўся з лікам 4:0. У другім тайме ў вароты смаргонцаў заляцела яшчэ тры галы. Канчатковы лік 7:0 на карысць БАТЭ. Вось як па інфармацыі сайта fc-smorgon.by пракаментавалі гульні галоўныя трэнеры сапернікаў:

Павел Бацюта (“Смаргонь”) : “ФК БАТЭ прапанаваў такія хуткасці, якія ў першай лізе мы не бачым. Таму наша каманда не справілася. Перамога БАТЭ сёння заслужаная, але сем мячоў, вядома, зашмат”.

Віктар Ганчарэнка (БАТЭ): “У нас наадварот: галоўнае патрабаванне заключаецца ў тым, што мяч павінен перамяшчацца хутка. За кошт каманднай хуткасці мы павінны перагульваць саперніка, што, лічу, нам сёння ўдалося”.

– Чаму Вы не паспрабавалі сёння гульцоў з дубля?

– Учора ў дублюючага складу была адказная гульня, таму ўсе гульцы былі задзейнічаныя. Тым больш, што ў нас такія абойма і цыкл, якія патрабуюць, каб згулялі ўсе асноўныя гульцы.

Аддзел інфармацыі.

Фота futbol-vmonitor.ru

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце