weather 17° Маладзечна
weather 17° Вілейка
weather 20° Смаргонь
weather 17° Ашмяны
weather 20° Валожын
weather 17° Мядзел
weather 20° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
26.08.2013 11:20 ,

Маладзечанскім школам не хапае 20 настаўнікаў-замежнікаў

Фота: Зоя Хруцкая.

У школы Маладзечаншчыны накіравалі толькі шэсць спецыялістаў па замежных мовах.

 – Найперш не хапае спецыялістаў па англійскай і нямецкай мовах, – кажа інспектар па кадрах аддзела спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама Святлана Красненка.

А вось запыт з настаўнікамі матэматыкі перавысілі. Па гэтым прадмеце на горад і раён заяўлялі сем спецыялістаў, а прыслалі восем. Таму з матэматыкамі праблема адпала.

Хапае і настаўнікаў па беларускай і рускай моў. Іх сёлета нават не размяркоўвалі.

Усяго па размеркаванні прыехала 67 настаўнікаў, з іх трое самі ўладкаваліся на працу. Сем чалавек накіравалі на раён: у Радашкавічы, Краснае і Чысць.

Маладых спецыялістаў атрымалі дзявятая школа і дзясятая гімназія. Сёлета ў гэтыя ўстановы адукацыі прыйдуць па шэсць новых настаўнікаў.

Па словах спадарыні Святланы, не ўсе спецыялісты маюць вышэйшую адукацыю. 15 новых настаўнікаў маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю.

Большасць настаўнікаў накіравалі з Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Некаторых размеркавалі з Віцебскага, Гродзенскага і Гомельскага ўніверсітэтаў.

Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота fotokanal.com.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце