weather 6° Маладзечна
weather 6° Вілейка
weather 9° Смаргонь
weather 6° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 6° Мядзел
weather 9° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
26.08.2013 15:33 ,

Затрыманні на Вілейшчыне: што адбылося на несанкцыянаваным рок-фестывалі

У суботу, 24 жніўня, каля вёскі Асіпавічы Вілейскага раёна праходзіў музычны рок-фестываль Burning summer open air.

Паводле інфармацыі БелаПАН, удзельнікі фестывалю metal-hardcore,
punk і punk-hardcore музыкі паведамлялі пра масавыя затрыманні міліцыяй,
што ў райаддзел даставілі каля 100-150 чалавек.

З гэтай нагоды ўпраўленне ўнутраных спраў Мінаблвыканкама апублікавала афіцыйнае паведамленне:
“У суботу, 24 жніўня 2013 года, падчас мерапрыемстваў па ахове грамадскага парадку ў месцах адпачынку на беразе ракі Вілія, паблізу вёскі Асіпавічы Вілейскага раёна супрацоўнікі РАУС знайшлі каля 150 грамадзян. Там жа была ўсталяваная гукаўзмацняльная апаратура, гучна грала музыка. Як паведамілі супрацоўнікам міліцыі самі ўдзельнікі, яны прыехалі на «рок-фэстываль». Некаторыя маладыя людзі распівалі спіртныя напоі і ўжо былі п’яныя.

Супрацоўнікі міліцыі неадкладна спынілі
парушэнні грамадскага парадку. У выніку сем чалавек затрымалі.
У дачыненні да іх склалі адміністрацыйныя пратаколы
за распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы
або з’яўленне ў грамадскім месцы ў п’яным выглядзе”.

“Характэрна, што трое з затрыманых раней ужо прыцягваліся да адказнасці за аналагічныя правапарушэнні. Правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства было спынена. Фізічная сіла і спецыяльныя сродкі не ўжываліся і не выкарыстоўваліся, – падкрэсліваецца ў паведамленні УУС. – Цяпер Вілейскі РАУС праводзіць далейшы разбор. Устанаўліваюць арганізатараў мерапрыемства, іншыя абставіны, якія сталі прычынай яго правядзення «.
У паведамленні нагадалі, што “правядзенне падобных мерапрыемстваў рэгламентуецца законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. У прыватнасці, для атрымання адпаведнага дазволу арганізатары не пазней чым за 15 дзён павінны пісьмова звярнуцца ў мясцовы выканаўчы або распарадчы орган, на тэрыторыі якога плануецца правядзенне масавага мерапрыемства, а таксама забяспечыць усе неабходныя ўмовы яго правядзення”.
У “Нашу ніву” звярнуўся чытач, які быў сведкам падзей. Паводле яго словаў, на фэсце было менш людзей, чым вялося ў ранейшых паведамленнях. Выступаў усяго адзін гурт, яго выступ і перапынілі міліцыянеры. Не было і сотні затрыманых, паведамляе сведка, бо міліцыянты “прыехалі ўсяго на некалькіх машынах”, а “аўтазакаў не было 100%”.

Чытач сцвярджае, што міліцыянераў было каля трох дзясяткаў:
“Пры мне забіралі парачку моцна п’яных і буйных, але практычна ўсіх “аформілі”
на месцы і адпусцілі. Многія ўдзельнікі адразу пасля з’яўлення органаў
пакінулі месца правядзення. Прайшла інфармацыя, што калі канцэрт адразу спыніцца,
то ніякіх аўтазакаў і вінцяжа не будзе”.

Аддзел інфармацыі.

Фота ria.ru

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце