weather 10° Маладзечна
weather 10° Вілейка
weather 14° Смаргонь
weather 10° Ашмяны
weather 10° Валожын
weather 10° Мядзел
weather 14° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4663
1 долар 2.1261
100 рас.руб. 3.2227
27.08.2013 09:06 ,

Скураны абутак шукайце ў крамах

Фота: Зоя Хруцкая.

Абутак з натуральнай скуры на маладзечанскіх рынках калі і знойдзеш, то толькі беларускі.

Дзе і па якіх цэнах набываць абутак, высвятлялі карэспандэнты “РГ”.

На маладзечанскім рынку райспажыўтаварыства ў адной палатцы прадаюць амаль аднолькавыя жаночыя туфлі. Усё каштуюць 280 тысяч рублёў, але гандлярка падгаворвае:

– Вось гэтыя некалькі пар – Кітай, а вось тое, што вы гледзіце – фабрычныя.

Розніцу пакупнік ніяк не ўбачыць, толькі што ў кітайскіх больш стразаў. Тым больш, што ўвесь абутак на рынку – з Расіі ці Кітая. Ён зроблены са скуразамяняльніка, бавоўны і іншых матэрыялаў, але натуральнай скуры тут вы не знойдзеце. на рэчывым рынку скураны абутак можна набыць, але выключна беларускай вытворчасці.

Жаночыя туфлі на рынку райспажыўтаварыства каштуюць каля 300 тысяч рублёў. Кеды што на рынку, што ў крамах абыдуцца каля 130 тысяч рублёў. Аднак калі вам пашанцавала на 35-37 памер нагі, можна паглядзець абутак у дзіцячых крамах. Такія ж самыя кеды, толькі для дзяцей, можна знайсці на 20 тысяч танней. У гэтых жа крамах можна набыць і балеткі, а вось ужо абцасы там, вядома, не знойдзеце.

Мужчынскія туфлі на рынку каштуюць 200-300 тысяч рублёў, а красоўкі каля 250. У краме кошты вышэй прыкладна ўдвая.

Тыя ж туфлі на высокім абцасе з Кітая, як і на рынку, калі прадаюцца ў краме, каштуюць каля 400 тысяч рублёў.
А вось польскі абутак, які многія паважаюць за якасць, набыць можна толькі ў крамах. І за адныя туфлі давядзецца аддаць ад сямісот тысяч да мільёна.

Яшчэ некалькі год таму польскі абутак быў і на рынку райспажыўтаварыста.

– Для польскага абутку вельмі высокі падатак, – тлумачыць яго знікненне прадпрымальніца Людміла Антрапянская. – Мы яго проста не выцягнем тут. І жаночы, і мужчынскі каштаваў бы каля мільёна. Як і ў крамах. Але на рынак людзі ходзяць з меншымі грашыма. Дарэчы, дзіцячы абутак падцягваецца па цане да дарослага. Так што ўявіце магчымыя кошты.

Зоя ХРУЦКАЯ, Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце