weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
28.08.2013 12:30 ,

Як падабраць абутак правільна?

Фота: Зоя Хруцкая.

Артапед Маладзечанскай дзіцячай бальніцы Аляксандр Запрудскі даў некаторыя парады пры выбары абутку:

–     У першую чаргу трэба звяртаць увагу на супінатар. Ён павінен быць бачным. Толькі тады ён выконвае функцыю амартызатара.

Абутак лепш насіць скураны. Ён павінен быць з фіксаванай пяткай, вышэй галенастопнага сустава. Тады ножка не хістаецца ў бакі, а добра ўтрымлівае нагу.

Абцасы толькі дзве гадзіны ў дзень, красоўкі – на трэніроўку

Цяпер юнакі хочуць быць больш спартыўнымі, таму аддаюць перавагу кедам ці красоўкам. Дзяўчаты наадварот – “падрасці” за кошт абцасаў.

 Аднак гэтыя віды абутку карысці не прыносяць. Спартыўны абутак трэба насіць толькі на заняткі фізкультурай.  Ён не прызначаны для штодзённага карыстання. Як вядома, нага ў ім “не дыхае”, а таму больш пацее. У выніку можна зарабіць грыбок і мазолі.

Для людзей любога ўзросту аптымальная велічыня абцаса складае адзін-паўтара сантыметра.

У тыж жа, хто носіць вялікія абцасы, атрымліваецца пераразмеркаванне нагрузкі на пальцы – на першы і апошні, а супінатар пры гэтым не ўдзельнічае ў хадзе.

 Хадзіць на іх доктар рэкамендуе толькі дзве гадзіны ў дзень. Калі ж гэтымі правіламі грэбаваць, то ў пазнейшым ногі не скажуць “дзякуй”.

Вострыя насы таксама не прыносяць ніякай карысці для ног. Гэта проста мода. Калі людзі часта носяць такі абутак, у далейшым можа сфарміравацца х-падобнае скрыўленне пальцаў ног.

Схільнасць да плоскаступнёвасці ёсць ва ўсіх дзяцей, галоўнае – яе папярэдзіць

З аднаго года да чатырох у дзяцей назіраецца схільнасць да плоскаступнёвасці. Прычына гэтага ў тым, што ножка ў дзіцяці яшчэ не сфарміравалася. Таму лячыць да пяці гадоў захворванне не трэба.

Аляксандр Запрудскі развеяў і яшчэ адзін міф аб тым, што карысна для здароўя хадзіць босым.

Па словах доктара, гэта можна рабіць, але вялікай карысці ад гэтага няма. Для малога дзіцяці лепш быць абутым. Тады будзе правільна фарміравацца нага.

Калі малое яшчэ не ходзіць, трэба паспрабаваць абуць сандалі. Дзіця адчуе падтрымку і хутчэй падымецца на ножкі.

Абутак павінен быць толькі па памеры

Абутак заўсёды трэба падбіраць па памеры. Лепш не даношваць за старэйшымі брацікамі ці сястрычкамі. Супінатар у такім абутку ўжо паношаны, а таму не выконвае свайго прызначэння.

– За межамі нашай краіны дзіцячы абутак па кошце такі ж самы як і для дарослага чалавека, – падкрэсліў Аляксандр Запрудскі. – Таму на яго не трэба шкадаваць грошай.

Абутку павінна быць столькі, колькі падзей у жыцці. На свята – абцасы, на трэніроўку – красоўкі ці кеды, у паўсядзённым жыцці – утульны абутак з невялікім абцасам.

Вольга ЮРКЕВІЧ, Галіна СІНІЦА.
Фота Вольгі ЮРКЕВІЧ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце