weather 9° Маладзечна
weather 9° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 9° Ашмяны
weather 6° Валожын
weather 9° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
31.08.2013 20:35 ,

Расіяне ўзялі ўсё золата Чэмпіяната Еўропы па пляжным валейболе (+ФОТАРЭПАРТАЖ)

У суботу, 31 жніўня, прайшлі фінальныя гульні Чэмпіяната Еўропы.

Новы для Маладзечна від спорту ў фінале здолеў-такі сабраць поўныя трыбуны.

Месцы сярод дзявочых каманд размеркаваліся наступным чынам: першае месца засталося за расіянкамі Дар’яй Рудых і Надзеяй Макрагузавай, другое ­– за немкамі Сарай Шнайдэр і Леані Вельш. Трэцімі сталі ўкраінкі Дар’я Удавенка і Аліна Дзямідава.

Пасля перамогі расійскія спартсменкі расказалі, што Беларусь стала для іх шчаслівай краінай: дзяўчаты перамагаюць тут ужо другі раз. Гэтым летам яны выступалі на спаборніцтвах у Бабруйску.

Моманты фінальнага матча паміж камандамі Расіі і Германіі.

Спартсменкі з Германіі.

Дар’я Рудых і Надзея Макрагузава.

– Вялікі дзякуй гледачам за падтрымку! – разам гавораць дзяўчаты. – Нам яна вельмі дапамагла. Калі немкі пачалі выходзіць наперад, дапамагла тактыка нашага трэнера. А таксама ўпэўненасць у сабе і жаданне ўсё ж перамагчы.

Падчас размовы спартсменкі перадаюць з рук у рукі кацяня: яно стала талісманам дзяўчат на спаборніцтвах. Маленькую котку назвалі Гера.

Адразу пасля гульні дзяўчаты раздавалі аўтографы.

Напруджаным атрымаўся і фінал у хлопцаў: аўстрыйцы і расіяне ішлі вельмі шчыльна. На апошніх хвілінах гульні расійскія спартсмены Арцём Ярзуткін і Алег Стаяноўскі вырвалі перамогу. Другое месца засталося за аўстрыйцамі Паўлам Бухегерам і Морысам Прыстаўз-Тэлснігам. Бронзавыя медалі ўзялі немцы Ніклас Рудольф і Давід Сосэнхэймер.

Моманты фінальнай гульні паміж камандамі Расіі і Аўстрыі.

– Эмоцыі проста шалёныя, б’юць цераз край! – у захапленні расказваюць расійскія хлопцы пасля пераможнай гульні. – Вядома, мы чакалі перамогі, бо па перамогу і ехалі ў Беларусь. Тое, што Расія ўзяла першае месца і ў дзявочым валейболе не здзівіла. Мы ехалі сюды перамагаць усёй краінай!

Гледачам на матчах больш за ўсё хацелася не поп-корна, а звычайнай вады.

Самыя маладыя аматары пляжнага валейбола.

Падрыхтоўка да ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання.

Так выглядаюць медалі, якія спартсмены прывязуць з Маладзечна.

Нагадаем, што ў беларускіх спарсменаў не атрымалася прайсці другі этап спаборніцтваў і выйсці ў фінал.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце