У Мядзеле прывіталі школьную пару

Працавалі гульнявыя і спартыўныя пляцоўкі. Тут сярод іншага можна было пагуляць у дартс, настольны тэніс, праверыць свае турысцкія навыкі і ўменне ездзіць на веласіпедзе. Цырульнікі праводзілі майстар-клас па дзіцячых прычосках.
А найбольшую ўвагу ў дзяцей выклікала пляцоўка фэйс-арта. Калі іншыя ўжо завяршылі працаваць, то тут яшчэ выстройвалася чарга з дзяцей – столькі было жадаючых упрыгожыць твар малюнкам.
– Цяжка і палічыць, колькі твараў размалявала, – кажа мастак-афарміцель Мядзельскага ГДК Вікторыя Янцэвіч. – І катоў, матылькоў, ільвянят, тыгранят просяць намаляваць.
Не праміналі дзеці пляцоўку для фотасесій, каб сфатаграфавацца з фанернымі фігурамі Губкі Боба і іншых папулярных мультыплікацыйных персанажаў.
Завяршыў свята канцэрт у амфітэатры. Выступілі на ім юныя таленты, якія адпачываюць у цэнтры “Зубраня”. А мядзельскі дзеці паказалі ўзоры школьнай моды: на сцэну выходзілі ад маленькіх вучняў да старшакласнікаў.
Алесь ВЫСОЦКІ.
На здымках: ствараюць малюнак на твары,
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.



