weather 8° Маладзечна
weather 8° Вілейка
weather 12° Смаргонь
weather 8° Ашмяны
weather 11° Валожын
weather 8° Мядзел
weather 12° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4592
1 долар 2.0055
100 рас.руб. 3.2428
02.09.2013 10:12 , AЎТАР(Ы): Сяргей КУКЕЛЬ

Як выплачваць падатак за прадукцыю раслінаводства

Фота: Зоя Хруцкая.

Адным з відаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх фізічныя асобы могуць не рэгістравацца як індывідуальныя прадпрымальнікі, з’яўляецца аказанне паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі.

У адпаведнасці з Агульнадзяржаўным кла­сіфікатарам “Віды эканамічнай дзейнасці», паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі ўключаюць:

     — паслугі па апрацоўцы зямлі, пасеваў, вырошчванні і ўборцы ўраджаю; аграхімічныя паслугі: ўнясенне угнаенняў, вапнаванне і гіпсаванне глеб, у тым ліку з паветра;

     — прадастаўленне сельскагаспадарчых машын з кіроўцам і брыгадай;

     — паслугі па ўкараненні культуры, стымуляванні яе вырошчвання ці абароне ад хвароб, насякомых-шкоднікаў і грызуноў, у тым ліку з паветра;

     — падрыхтоўку насення, у тым ліку сушку, ачыстку, сартаванне, праверку на пасяўныя якасці і захоўванне;

     — дапрацоўку палявых культур пасля ўборкі: ачыстку, сушку, сартаванне;

     — работы па пагрузцы, разгрузцы і транспартаванні прадукцыі раслінаводства, арганічных і мінеральных угнаенняў у межах гаспадаркі;

     — глебава-аграхімічныя даследаванні;

     — працы па паляпшэнні сельскагаспадарчых угоддзяў;

     — закладванне, апрацоўку і догляд садоў, паркаў, зялёных насаджэнняў у спартыўных аб’ектах, на могілках і г.д.;

     — азеляненне вуліц, аўтамабільных дарог і чыгунак, водных крыніц, гарадскіх тэрыторый, тэрыторый прадпрыемстваў, догляд за зялёнымі насаджэннямі (у тым ліку падразанне дрэў і кустоў, іх перасадку, знішчэнне хворых дрэў);

     — іншыя паслугі ў раслінаводстве.

Для спрашчэння падаткаабкладання фізічныя асобы, якія аказваюць паслугі па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, аднесеныя да плацельшчыкаў адзінага падатку.

Да пачатку ажыццяўлення дзейнасці фізічнай асобе неабходна звярнуцца ў падатковы орган па месцы жыхарства з заявай, у якой пазначыць, якім відам дзейнасці збіраецца займацца. На падставе заявы падатковы орган вылічвае адзіны падатак. Фiзiчнай асобе застаецца толькі яго выплаціць да пачатку ажыццяўлення дзейнасці.

У Мінскай вобласці выплата адзiнага падатку праводзiцца зыходзячы са ставак адзінага падатку, устаноўленых рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў ад 2013/01/29 № 214, у залежнасці ад месца аказання паслуг (выканання работ) за кожны месяц, калі будзеце працаваць.

Калі дзейнасць спыненая, у гэты час падатак не выплачваецца.

Стаўка адзінага падатку ў Маладзечне і Маладзечанскім раёне
складае 110 тысяч рублёў.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне, тэлефон: 8(0176) 77-06-25, 77-28-30.

Сяргей КУКЕЛЬ,
намеснік начальніка інспекцыі, начальнік упраўлення кантролю за падаткаабкладаннем ІП і фізічных асоб.
Фота artisan.vivastreet.be.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце