weather 7° Маладзечна
weather 7° Вілейка
weather 8° Смаргонь
weather 7° Ашмяны
weather 8° Валожын
weather 7° Мядзел
weather 8° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.5041
1 долар 2.0256
100 рас.руб. 3.2925
05.09.2013 12:58 , AЎТАР(Ы): Рэдакцыя "РГ"

У Маладзечне адпусцілі з заняткаў усіх школьнікаў

З’явіліся чуткі, што некаторыя школы могуць быць замініраваныя. Тым часам аддзел адукацыі маладзечанскага райвыканкама кажа, што “ідуць вучэнні па грамадзянскай абароне”. У МНС каментаваць сітуацыю адмовіліся.

Інфармацыя пра паведамленні аб замініраванні маладзечанскіх школ афіцыйна пацвердзілася.

Настаўніца адной з маладзечанскіх школ кажа:

– Гэта не вучэнні, таму што па дамах распусцілі ўсіх дзяцей, а настаўнікам сказалі чакаць на вуліцы каля школы. Нікога ў памяшканне не пускаюць. З Мінска едзе група размініравання, якая будзе правяраць усе школы.

Па інфармацыі маладзечанскіх настаўнікаў, на электронныя скрыні ўсіх школ Маладзечна прыйшлі лісты з пагрозамі, што ў некаторых з іх могуць здарыцца выбухі.

Побач са школамі стаяць «хуткая дапамога», міліцыя і выратавальнікі.

Начальнік Маладзечанскага РАУС Валянцін Асіповіч сказаў, што пракаментуе сітуацыю пазней.

Ёсць падазраваны ў «замініраванні» маладзечанскіх школ

Як бацькі даведваліся, ці адпраўляць сваіх дзяцей у школу

Міліцыя не дазваляе хадзіць нават па тратуары побач з агароджай школы №8.

Дзяўчаты дапамагаюць міліцыянтам: кажуць, каб людзі абыходзілі школу, а не праходзілі праз унутраны двор.

Рэдакцыя «РГ».

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце