weather 5° Маладзечна
weather 5° Вілейка
weather 10° Смаргонь
weather 5° Ашмяны
weather 9° Валожын
weather 5° Мядзел
weather 10° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.46
1 долар 2.1177
100 рас.руб. 3.2257
17.09.2013 21:36 ,

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд да расстрэлу забойцу з Вілейкі Паўлу Селюну

17 верасня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разгледзела крымінальную справу па касацыйных скаргах асуджанага на смяротную кару Гродзенскім абласным судом 12 чэрвеня Паўла Селюна. Прысуд пакінуты без змянення.

Гродзенскі абласны суд прызнаў вінаватым 23-гадовага Паўла Селюна ў наўмысным забойстве дзвюх асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю (пп. 1, 6 ч. 2 арт. 139 КК), здзеку з трупа (ч. 1 арт. 347 КК), тайным выкраданні маёмасці (ч. 1 арт. 205 КК) і крадзяжы ў грамадзяніна пашпарта і іншага важнага дакумента (арт. 378 КК). За забойства дзвюх асоб, а таксама па сукупнасці злачынстваў суд прыгаварыў Селюна да выключнай меры пакарання. «Рэгіянальная газета» пісала пра гэта злачынства.

Як паведамлялася раней, злачынства было ўчыненае 5 жніўня 2012 года ў Гродне, калі супрацоўнікі міліцыі знайшлі са множнымі колата-рэзанымі ранамі ў вобласці шыі, спіны і жывата труп жанчыны 1991 года нараджэння, жыхаркі Жлобіна.

Пры правядзенні далейшага агляду дома каля пад’езда ў кантэйнеры для смецця быў знойдзены расчленены труп яшчэ аднаго чалавека — хлопца 1989 года нараджэння, гаспадара кватэры, дзе адбылося забойства.

Ва ўчыненні злачынства быў прызнаны вінаватым муж забітай жанчыны — жыхар Вілейкі 1990 года нараджэння. Матыў злачынства — рэўнасць. Мужчына быў затрыманы 7 жніўня ў цягніку Гродна — Баранавічы.

Паведамляе сайт «Нашай нівы» са спасылкай на БелаПАН.

Чытайце таксама:


7.09.2013.Вярхоўны суд разгледзіць касацыю на смяротны прысуд жыхару Вілейкі

12.06.2013.Сёння жыхара Вілейкі, які адрэзаў ахвяры галаву, суд прыгаварыў да смяротнага пакарання

8.08.2012.Віляйчаніна затрымалі па падазрэнні ў двайным забойстве ў Гродне – сваёй жонкі і яе палюбоўніка


Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце