weather 14° Маладзечна
weather 14° Вілейка
weather 18° Смаргонь
weather 14° Ашмяны
weather 16° Валожын
weather 14° Мядзел
weather 18° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4702
1 долар 2.0035
100 рас.руб. 3.2694
21.09.2013 20:50 , AЎТАР(Ы): Ганна КРУК

Як звольніцца з працы, калі ідзеш у войска

Фота: Зоя Хруцкая.

Пытанне прызыву ў войска заўсёды актуальнае сярод маладых людзей, асабліва восенню.

Некаторыя ўжо паспелі пасля заканчэння навучальнай установы знайсці працу. Менавіта таму хочацца звярнуць увагу на пытанне звальнення работніка ў сувязі з прызывам ці паступленнем у войска.

У адпаведнасці з часткай 2 артыкула 44 Працоўнага кодэкса, працоўны дагавор варта спыняць з-за абставінаў, якія не залежаць ад волі бакоў, а менавіта ў сувязі з прызывам работніка ў войска. Гэта значыць, што, калі работніка прызываюць у войска, яго варта звальняць.

Артыкул 179 Працоўнага кодэкса прадугледжвае, што пры звальненні работніка, які не выкарыстаў ці не выкарыстаў цалкам свой працоўны водпуск, выплачваецца грашовая кампенсацыя. Пры гэтым абгрунтаванне звальнення не мае значэння.

Калі да дня звальнення работнік адпрацаваў частку рабочага года, грашовую кампенсацыю выплачваюць прапарцыянальна адпрацаванаму часу.

Такім чынам, калі да моманту прызыву ў войска работнік не меў працоўнага водпуску, то яму выплачваюць грашовую кампенсацыю.

Заканадаўства прадугледжвае пэўныя гарантыі для работнікаў, якіх прызываюць у войска. Згодна з часткай 1 артыкула 340 Працоўнага кодэкса, работнікам, прызваным ці прынятым на вайсковую службу, выплачваецца выхадная дапамога. Яе памер устаноўлены ў артыкуле 48 Працоўнага кодэкса (не менш за двухтыднёвы сярэдні заробак).

Работнікі вызваляюцца ад працы на час, неабходны для прыпіскі да прызыўных участкаў, афармлення прызыву ці прыёму ў войска, пастаноўкі ці зняцця з воінскага ўліку. Пры гэтым яму захоўваюць сярэдні заробак па месцы працы.

Ганна КРУК, юрыст.
Фота www.chvk.su.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце