weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
15.10.2013 13:17 ,

У Вілейцы з забытай у банку барсеткі паспелі скрасці 700 долараў

Гэты выпадак адбыўся ў райцэнтры 5 кастрычніка. Каля 13 гадзін у зале абслугоўвання наведвальнікаў цэнтра банкаўскіх паслуг філіяла “Беларусбанка” на прылаўку каля касы 57-гадовы жыхар Вілейкі забыў барсетку.

Неўзабаве пра гэта ўспомніў. Вярнуўся ў банк, але яго барсетку ўжо знайшлі людзі і перадалі адміністратару.

– Аднак пры праверцы барсеткі, гаспадар убачыў, што адтуль знікла 700 долараў, – расказаў намеснік начальніка Вілейскага райаддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Яўген Мягкоў. – 14 кастрычніка пасля праведзенай праверкі ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж.

Аддзел інфармацыі.

Фота comments.ua

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце