weather 25° Маладзечна
weather 25° Вілейка
weather 26° Смаргонь
weather 25° Ашмяны
weather 25° Валожын
weather 25° Мядзел
weather 26° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3066
1 долар 1.9725
100 рас.руб. 3.1678
11.12.2013 11:54 ,

Каманда з Вілейкі перамагла на спартакіядзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

Рэгіянальная спартакіяда для людзей з абмежаванымі магчымасцямі “Разам да перамогі” адбылася 5 снежня ў Вілейскім раёне ў рэабілітацыйным цэнтры "Надзея".

Спартакіяда стала заключным  этапам  дабрачыннага марафону «Рабі вялікае, не чакаючы вялікага”, прымеркаванага да Дня інвалідаў.

У спаборніцтвах удзельнічалі каманды з Вілейкі, Мядзела і Смаргоні. У  складзе кожнай было па восем чалавек: выхаванцы цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў.

Чакалі іх разнастайныя конкурсы, камандная эстафета. А справіцца з усімі выпрабаваннямі ўдзельнікам дапамагалі валанцёры. Самі ж валанцёры паказалі свае спрыт і хуткасць у конкурсе па матывах казкі “Рэпка”. А ў перапынках паміж конкурсамі з музычнымі нумарамі выступілі салісты эстраднай студыі “Спадчына” і артысты Вілейскага Палаца культуры.

Узначальвала журы старшыня дабрачыннага фонду “Мары спраўджваюцца” Анастасія Касянкова (жонка вядомага футбаліста Аляксандра Глеба). Журы прыйшлося нялёгка: кожная каманда імкнулася перамагчы. Дапамагала і падтрымка балельшчыкаў. Сярод іх былі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў з Маладзечна.

Па выніках усіх конкурсаў ў спартакіядзе перамагла каманда “Вясёлка “ з Вілейкі. На другім месцы – “Ветразь” з Мядзела, на трэцім – “Верныя сябры” са Смаргоні. Удзельнікаў і валанцёраў чакалі прызы, дыпломы і  медалі. Таксама кожная з каманд атрымала памятны падарунак. 

Алесь ВЫСОЦКІ. 

Фота tmega-u.ru

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце