weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 2° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4582
1 долар 2.1556
100 рас.руб. 3.2282
27.12.2013 21:15 ,

У маладзечанскім календары на 2014 год з'явілася скандальная цытата пра Галакост

Фота: Александр.

Фота адной з старонак перакіднога календара маладзечанскай друкарні "Перамога" зрабіла наша чытачка Алена з Мінска, паведамляе інтэрнэт-рэсурс tut.by. Жанчыну абурыў той факт, што да Міжнароднага дня памяці ахвяр Галакоста выдавецтва падабрала зусім недарэчную цытату.

Само прадпрыемства вокамгненна адрэагавала на такую памылку і паабяцала ў бліжэйшы час зноўку надрукаваць старонку і замяніць яе ў календарах.

27 студзеня па ўсім свеце ўспамінаюць ахвяр Галакоста, масавага забойства габрэяў у гады Другой сусветнай вайны. У 2009 годзе прэзідэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад зрабіў скандальную заяву ў адрас Ізраіля, дзе заявіў, што Галакост – «гэта хлусня, заснаваная на бяздоказных і міфічных сцвярджэннях»,

і што тэрыторыя Палесціны была акупаваная габрэямі на падставе гэтай хлусні. У свой час гэта выказванне выклікала шырокі грамадскі рэзананс, прадстаўнікі Еўрасаюза, Расіі, ЗША і Савет бяспекі ААН рэзка асудзілі іранскага лідэра.

Менавіта гэтая фраза Ахмадзінежада з’явілася на старонцы перакіднога календара як раз да Дня памяці ахвяраў Галакосту. «У календары з такім вялікім накладам (20 000 асобнікаў) – і такая недапушчальная рэч»,– напісала наша чытачка Алена з Мінска.

Мы звязаліся з кіраўніцтвам маладзечанскай друкарні «Перамога», дзе пацвердзілі, што ўжо ведаюць пра гэтую грубую памылку і маюць намер у бліжэйшы час аддрукаваць новую старонку з другога цытатай. Дырэктар друкарні Рышард Лясота асабіста прынёс свае прабачэнні з гэтай нагоды:

– Мы ўжо працуем над заменай старонкі. Іншая справа, што тэхнічна гэта вельмі і вельмі складана будзе выканаць, улічваючы, што частка календароў ужо ў продажы.

Мы таксама разаслалі лісты тым, хто ўжо іх закупіў. Усё пытанне зараз у лагістыцы, а менавіта: як адправіць усім гэтыя старонкі. Складаннем календара займаўся малады супрацоўнік, мы пакуль яшчэ не ведаем, чаму менавіта гэтая цытата трапіла ў каляндар.

Але мы будзем працаваць над выпраўленнем гэтай памылкі і спадзяемся на разуменне з боку грамадзян.

Крыніца: news.tut.by.

Фота tut.by.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце