weather -1° Маладзечна
weather -1° Вілейка
weather 5° Смаргонь
weather -1° Ашмяны
weather 4° Валожын
weather -1° Мядзел
weather 5° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.425
1 долар 2.1472
100 рас.руб. 3.162
20.03.2014 12:23 ,

Упершыню прайшоў конкурс беларускай песні “Зорачкi “Надзеi”

Конкурс беларускай песні “Зорачкi “Надзеi” адбыўся 15 сакавіка.

Прымаў яго дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Надзея” на Вілейшчыне. Праходзіў конкурс упершыню. Прымеркавалі яго да 20-годдзя з дня адкрыцця гэтай установы.

У конкурсе прымалі ўдзел дзеці з Валожынскага раёна і Гомельскай вобласці, якія адпачываюць у цэнтры. А яшчэ – навучэнцы з Вілейскага раёна.

– Выконвалі яны песні як народныя, напрыклад з “Гукання вясны”, так і сучасныя – і ўсе, вядома, на беларускай мове. Сярод іх былі песні, аўтары якіх – з Вілейшчыны, – распавяла вядучы спецыяліст па сувязях з грамадскасцю “Надзеі” Таццяна Майсак. – Прыемна тое, што нароўні з калектывамі і выканаўцамі, якія ўжо дабіваліся поспехаў у розных конкурсах, удзельнічалі дзеці, для якіх падобнае мерапрыемства было ўпершыню.

Віталь Рогач

Віталь Рогач

А перад пачаткам конкурсу перад удзельнікамі і гледачамі выступілі навучэнцы Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Міхала Клеафаса Агінскага.

 

Хто ж перамог?

Выступленні ўдзельнікаў ацэньвала аўтарытэтнае журы.

Лаўрэатамі конкурсу беларускай песні “Зорачкі “Надзеі” сталі.

У намінацыі “Вакал. Сола”: Вікторыя Саванец з Вілейскай гімназія № 1 “Логас” (ўзроставая катэгорыя 6-9 год), Віталь Рогач з Вілейскай школы мастацтваў (10-13 год). А сярод выканаўцаў 14-17 год –  Ангеліна Таўстыка  (СШ №5 Вілейкі).

Ангеліна Таўстыка

Ангеліна Таўстыка

У намінацыі “Дуэт. Вакальная група” лаўрэата не вызначылі.

Дыплом першай ступені заваявала ўзорная эстрадная студыя “Экспромт” Вілейскай школы мастацтваў. Дыплом другой ступені – у народнага аматарскага калектыву эстраднай студыі аўтарскай песні “Імпэт” Ільянскай СШ імя Адама Грымаця.  Дуэт Алены Анціпавай і Валерыі Паўлоўскай з Чурленскага сада-школы атрымаў Дыплом трэцяй ступені.

Экспромт

Экспромт

– Пераможцам уручылі адпаведныя Дыпломы і памятныя сувеніры ад спонсараў конкурсу, – паведаміла Таццяна Майсак. – Імі сталі філіял Вілейскага хлебазавода, Вілейскі філіял Маладзечанскага малочнага камбінату, воінская часць №52242 (вёска Краснае Маладзечанскага раёна), сетка супермаркетаў для дзяцей “Буслік”, грамадская культурніцкая кампанія  “Будзьма беларусамі!”, турыстычная кампанія  “Солвекс”, выдавецтва «Рыфтур”.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце