weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4432
1 долар 2.1666
100 рас.руб. 3.2497
09.04.2014 22:30 ,

СК: былы старшыня Вілейскага райвыканкама злоўжываў уладай пры будаўніцтве свайго дома

Расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да былога старшыні Вілейскага райвыканкама, паведаміла нашаму выданню афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Крымінальная справа ўзбуджаная Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча).

Падставай для ўзбу­джэння крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі па факце злоўжывання службовай асобай сваімі службовымі паўнамоцтвамі ў асабістых мэтах, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам.

Згодна з матэрыяламі праверкі, прадстаўнік улады выкарыстаў да­дзеныя па службе паўнамоцтвы для будаўніцтва дома, які належыць яму.

Падазраваны даваў незаконныя ўказанні кіраўнікам мясцовых арганізацый аб перавозцы будматэрыялаў да дома, які будуецца, выкананні там будаўніча-мантажных работ.

У тым ліку з прыцягненнем работнікаў у іх працоўны час без заключэння з імі адпаведных дамоў аб аплаце аказаных паслуг і выкананых работ.

Факты злоўжывання ўладай выяўленыя ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

У межах крымінальнай справы прызначаная фінансава-эканамічная экспертыза для ўстанаўлення памеру нанесенай матэрыяльнай шкоды.

Цяпер аддзел па расследаванні злачынстваў супраць інтарэсаў службы ўпраўлення Следчага камітэта ажыццяўляе збор і праверку доказаў, неабходных для высвятлення абставін па крымінальнай справе.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце