weather 1° Маладзечна
weather 1° Вілейка
weather 1° Смаргонь
weather 1° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather 1° Мядзел
weather 1° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4235
1 долар 2.1213
100 рас.руб. 3.204
11.04.2014 11:13 ,

Богаслужэнні па-беларуску будуць праходзіць у Любані штомесяц

У храме Сабора беларускіх святых служба на беларускай мове будзе праходзіць кожную першую нядзелю месяца.

Пра гэта “Рэгіянальнай газеце” паведаміў  настаяцель прыхода храма Сабора беларускіх святых вёскі Любань іерэй Ігар.

Па словах айца Ігара, ініцыятыва першага богаслужэння на беларускай мове належала самім прыхаджанам.

Пасля літургіі, якая адбылася 6 красавіка, жыхары Любані прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні таго, што беларуская мова павінна часцей гучаць у храме.

− Не толькі прыхаджане любанскай царквы, − тлумачыць айцец Ігар, − выказаліся за тое, каб мова гучала ў храме.

Пасля літургіі мне тэлефанавалі прыхаджане з Бабруйска-Быхаўскай епархіі і сказалі, што і там пачалі вучыць тэкст богаслужэння па-беларуску.

Святары, як ніхто з прадстаўнікоў культуры, разумеюць, што наша мова – гэта дар, які даў нам бог. І ў царкве яна павінна гучаць.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце