weather -2° Маладзечна
weather -2° Вілейка
weather -2° Смаргонь
weather -2° Ашмяны
weather -3° Валожын
weather -2° Мядзел
weather -2° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.4042
1 долар 2.122
100 рас.руб. 3.1935
14.04.2014 10:15 ,

Вілейка. Пакуль гаспадар хадзіў за нажом, з шафы скралі мільёны

У вёсцы Шчарачыха 10 красавіка абакралі пенсіянера.

Апоўдні да яго ў хату зайшлі чатыры жанчыны. Папрасілі нажа, каб парэзаць сала.

–  Той пайшоў за нажом, адсутнічаў хвіліны тры-чатыры, – расказаў начальнік Вілейскага раённага аддзела Следчага камітэта Мікалай Раманчук. – Жанчыны парэзалі сала і выйшлі з дома. Пасля іх адыходу мужчына ўбачыў, што з шафы зніклі амаль усе грошы – 22 мільёны рублёў.

Узбудзілі крымінальную справу за крадзеж. Вядзецца расследаванне.

А Мікалай Раманчук раіць вяскоўцам:

– У выпадку з’яўлення ў доме падазроных асоб,  не пакідайце іх адных без нагляду. Бо бачыце, ім хопіць лічаных хвілін, каб знайсці і скрасці вашы грошы.

Каментуйце публікацыю ў сацыяльных сетках!
               
Новае на сайце