weather 2° Маладзечна
weather 2° Вілейка
weather 3° Смаргонь
weather 2° Ашмяны
weather 2° Валожын
weather 2° Мядзел
weather 3° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.395
1 долар 2.1102
100 рас.руб. 3.1973
18.04.2014 15:41 ,

Мядзел. Папярэдняя сума страт ад пажару ў Халмоўцы перавысіла 155 мільёнаў рублёў

“РГ” паведамляла пра пажар, які здарыўся 6 красавіка ў вёсачцы Халмоўка на Мядзельшчыне. Тады з-за выпальвання сухой травы згарэлі жылы дом, лецішча, дзве лазні і тры хлявы.

Мядзельскім райаддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная крымінальная справа па факце неасцярожнага абыходжання з агнём.

Папярэдняя сума нанесенай шкоды перавышае 155 мільёнаў рублёў, паведаміла нашаму выданню афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Зараз устанаўліваюць асоб, якія маюць дачыненне да здзяйснення злачынства. Вядзецца праца з пацярпелымі, дапытваюцца сведкі, ўстанаўліваюцца відавочцы.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці рэкамендуе ўсім грамадзянам, якія пражываюць у сельскай мясцовасці або знаходзяцца на адпачынку на прыродзе, быць уважлівымі і пільнымі. Вельмі важна выконваць неабходныя правілы пажарнай бяспекі пры правядзенні сельскагаспадарчых работ, спальванні смецця на дачных і прысядзібных участках. Памятаеце, што гэта асабліва небяспечна пры моцным ветры.

У адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі за парушэнне правіл абыходжання з агнём ў выпадках гібелі людзей, знішчэння і пашкоджанні маёмасці прадугледжана крымінальная адказнасць.


Чытайце на гэту тэму таксама

7.04.2014. Сем пабудоў згарэлі ў вёсачцы на Мядзельшчыне з-за выпальвання травы

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце