weather 22° Маладзечна
weather 22° Вілейка
weather 28° Смаргонь
weather 22° Ашмяны
weather 27° Валожын
weather 22° Мядзел
weather 28° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.3272
1 долар 1.9984
100 рас.руб. 3.1481
28.04.2014 17:42 ,

Маладзечанцы знаёмілі мядзяльчан з гарадкамі

У райцэнтр наведаліся аматары гарадошнага спорту з Маладзечна: і юныя, і дарослыя.

Пазнаёмілі яны дзяцей і настаўнікаў фізкультуры з Мядзельшчыны з такім відам спорту як гарадкі.

– Мэта ў нас адна: імкнёмся развіваць гарадкі ў Беларусі, – адзначыў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі гарадошнага спорту, старшы трэнер аддзялення гарадошнага спорту Маладзечанскай спецыялізаванай СДЮШАР Аляксандр Кулак. – Многія ў Мядзеле з інтарэсам успрынялі гульню ў гарадкі, мы нават правялі міні-турнір. Запрасілі дзяцей паспаборнічаць, потым і настаўнікі паспрабавалі свае сілы.

Заўсёды робім акцэнт на тое, што гэты від спорту вельмі даступны. У гарадкі можна гуляць, пачынаючы літаральна з дзіцячага садка. І ў той жа час на пляцоўцы можна ўбачыць бабуль і дзядуль.

– Помніцца, не так яшчэ даўно ў Мядзельскім раёне гарадкі развівалі ў Заняўскай школе…

– Так. Мікалай Петух развіваў гэты спорт. І мы туды прыязджалі, ён да нас прыязджаў. І яго хлопец трапіў у зборную Беларусі, выступаў на першынстве Еўропы. Так што, мы робім другую спробу ў развіцці гарадошнага спорту на Мядзельшчыне.

– На ваш погляд, якія перспектывы гарадкоў у Нарачанскім краі?

– Мядзельшчына – месца, багатае на турыстаў. І па нашым меркаванні, яно перспектыўнае для развіцця гарадошнага спорту. Таму хочам штосьці зрабіць тут. І ў гэтай справе разлічваем на дапамогу энтузіястаў і настаўнікаў.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце