weather -3° Маладзечна
weather -3° Вілейка
weather 4° Смаргонь
weather -3° Ашмяны
weather 1° Валожын
weather -3° Мядзел
weather 4° Астравец
Падпіска
на друкаванае выданне
1 еўра 2.417
1 долар 2.112
100 рас.руб. 3.2096
02.05.2014 14:53 ,

Вілейка. Гвалтаўніка прысудзілі да 11 год пазбаўлення волі

32-гадовага жыхара  Вілейшчыны асудзілі за два злачынствы на сексуальнай глебе ў Вілейцы.

Першае з іх адбылося ў студзені 2009 годзе. Тады ў падвале Дома, што будаваўся на вуліцы Незалежнасці, ён згвалціў віляйчанку.

Другое здзейсніў раніцай 28 ліпеня мінулага года. У лесе ля прыпыначнага пункта “Зеніт” ён учыніў дзеянні сексуальнага характару да непаўналетняй дзяўчыны. У гэтым выпадку яго адшукалі праз некалькі дзён.

– Гэта ўдалося дзякуючы аналітычнай працы аператыўнікаў. Яны выбіралі асоб, якія падыходзілі па апісанні пацярпелай, прыжывалі побач з месцам здарэння, – расказвае намеснік пракурора Вілейскага раёна Віктар Гатоўка. – У выніку ўстанавілі каля дзесятка мужчын, які маглі быць падазраванымі ў гэтым злачынстве. Сярод іх апынуўся і гвалтаўнік. У яго ўзялі адпаведныя ўзоры, і пасля гэтага ён, бачна, зразумеў, што адпірацца ўжо няма чаго. Прызнаўся ў гэтым злачынстве,  і ў тым, што было здзейснена ў 2009 годзе.

Таксама дапамагло раскрыць злачынства тэхнічнае пераабсталяванне экспертнай службы. Гэта дапамагае назапашваць звесткі пра асоб, якія пакінулі на месцы злачынства свае сляды. Дадам, што абодва злачынствы мужчына здзейсніў з  прымяненнем  фізічнай сілы.

Суд Вілейскага раёна па першаму выпадку за – згвалтаванне – асудзіў мужчыну да трох год і шасці месяцаў пазбаўлення волі.

Па другім выпадку атрымаў восем год пазбаўлення волі (на значна большы тэрмін паўплывала тое, што ўчыніў злачынства ў дачыненні да заведама непаўналетняй і што раней ужо здзейсніў згвалтаванне).

У выніку канчатковы прысуд – шляхам частковага складанне пакаранняў – такі:  11 год пазбаўленне волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

– Мужчына абскарджваў прысуд. Аднак Мінскі абласны суд заставіў яго без змянення, і прысуд уступіў у законную сілу,  – адзначыў Віктар Гатоўка.

Абмеркаваць
comments powered by HyperComments
Новае на сайце